Выйшаў з друку альманах "БЕЛАРУС 2010"

Выйшаў з друку чарговы альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа БЕЛАРУС за 2010 год. На 282 старонках гэтага выдання змешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах свету.

Выйшаў з друку чарговы альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа БЕЛАРУС за 2010 год. На 282 старонках гэтага выдання змешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах свету.

Нагадаем, што змясціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсць сярод іх вядомыя пісьменнікі й паэты, але большасць складаюць тыя, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў.

Адразу пасля выхаду літаратурнага альманаху “Беларус” за 2010 год, пачалася падрыхтоўка наступнага нумару, друк якога запланаваны на жнівень наступнага года.

Змясціць свае творы ў альманаху могуць ўсе аўтары, хто піша па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаваньне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.

Свае творы найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: hazetabielarus@att.net

У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:

BIELARUS
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735 USA

Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 траўня 2011 года.

Пра тое, як замовіць альманах “Беларус” за 2010 год, можна даведацца тут.

Паводле газеты "Беларус" (№572 за верасень 2010 г.)