17 верасня ў Вільні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча. Пра гэта паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч.
17 верасня ў Вільні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча. Пра гэта паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч.
“На мерапрыемстве будуць прысутнічаць міністр культуры Беларусі Павал Латушка, мэр Вільні, амбасадары. Так што падзея абяцае быць урачыстай і досыць прадстаўнічай”, -- сказаў Юрась Юркевіч.
Нагадаем, пытаннем адкрыцця шыльды Францішку Багушэвічу ў Вільні займаўся ранейшы старшыня ТБМ Віленскага краю светлай памяці Юры Гіль. Ягоную справу годна працягнуў і давёў да завяршэння Юрась Юркевіч.
Дом, на якім будзе ўсталявана шыльда