30 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей. У гэты дзень у Амстэрдаме (Нідэрланды), грамадзянская ініцыятыва “Мы памятаем” правяла акцыю памяці гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.
30 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей.
У гэты дзень у Амстэрдаме (Нідэрланды) , грамадзянская ініцыятыва “Мы памятаем” правяла акцыю памяці гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.
Акцыя на цэнтральнай плошчы Амстэрдама Leidseplein. Удзельнікі трымалі партрэты гвалтоўна зніклых беларусаў. Жывымі выступамі акцыю падтрымалі музыканты-рэзідэнты Амстэрдама. Мірная дэманстрацыя выклікала цікавасць з боку мінакоў - яны падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі, задавалі пытанні, выказвалі сваё спачуванне.
Паводле прэс-службы ciwr.org