У Аргенціне адбылася прэзентацыя кнігі “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рэіміграцыя ў СССР (1930 - 1960-я гг.)”

На базе клуба беларускіх эмігрантаў “Бялінскі” адбылася сустрэча і прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, даследчыка беларускай дыяспары Сяргея Шабельцева “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рэіміграцыя ў СССР (1930 - 1960-я гг.)”.

Нагадаем, гэтае даследаванне выйшла на пачатку года ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.

Перад прысутнымі на мерапрыемстве этнічнымі беларусамі выступіў аўтар кнігі, які прыбыў у Аргенціну для правядзення далейшых даследаванняў беларускай дыяспары, а таксама прадстаўнік Пасольства. Пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Аргенціне адбыліся персанальныя сустрэчы беларускіх эмігрантаў і аргенцінскіх даследчыкаў і гісторыкаў славянскай дыяспары ў Аргенціне з Сяргеем Шабельцевым.

Таксама беларускі даследчык наведаў клубы беларускай і славянскай дыяспары “Горкі”, “Астроўскі”, “Усход”, “Днипро” (правінцыі Мисьонес і Чако).

Асобнае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прэзентацыі кнігі, адбылося ў Цэнтры беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага ў г.Лавайол (правінцыя Буэнас-Айрэс).

Паводле аrgentina.belembassy.org