Беларускія майстры возьмуць удзел у расійскім конкурсе "Русь майстравая"

Народныя майстры Беларусі прымуць удзел у IV Маскоўскай міжрэгіянальнай выставе-конкурсе народных майстроў "Русь майстравая".

Народныя майстры Беларусі прымуць удзел у IV Маскоўскай міжрэгіянальнай выставе-конкурсе народных майстроў "Русь майстравая".

Удзельнікі “Русі майстравой” будуць спаборнічаць па 10 намінацыях народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ганчарства і гліняныя цацка, разьба і роспіс па дрэве, ткацтва паясоў, пляценне з бяросты і лазы, вышыўка, шыццё з абрэзкаў тканіны і тэкстыльная лялька. Беларускія майстры заяўлены ў намінацыях: - Ганчарства (член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Палешукоў), - Пляценне з лазы (член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Рэспублікі Беларусь Таццяна Фяськова), - Гліняная цацка (член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Наталля Русіян), - Шыццё з абрэзкаў тканіны (сябра народнага аматарскага аб'яднання “Мастацтва” Ніна Баранава). 4 верасня народныя майстры з Расіі і Беларусі на вачах гледачоў створаць вырабы па тэме, якая будзе аб'яўлена толькі напярэдадні спаборніцтва.

Конкурсныя работы, створаныя на працягу дня без папярэдніх нарыхтовак, ацэніць кампетэнтнае журы, вызначыўшы пераможцы ў кожнай з намінацый. Пераможцы атрымаюць прызы ад імя мэра Масквы. 5 верасня адбудуцца майстар-класы і выстава-кірмаш. Адначасова з конкурснай праграмай будзе праходзіць міжрэгіянальнае свята фальклору “Маскоўскі карагод” з удзелам фальклорных калектываў з Расіі і Мінскай вобласці Беларусі.

belmos.ru