Выйшла кніга пра беларусаў Польшчы

Убачыла свет даследаванне беларускага гісторыка з Польшчы Яўгена Мірановіча пад назвай “Беларусы ў Польшчы (1918-1949)”.

Убачыла свет даследаванне беларускага гісторыка з Польшчы Яўгена Мірановіча пад назвай “Беларусы ў Польшчы (1918-1949)”.

У слове да беларускага чытача аўтар піша: “Я перакананы, што калі б я такую самую кніжку пісаў, напрыклад, пра беларусаў Гарадзеншчыны, то ў выніку атрымаўся б вельмі падобны вобраз грамадзтва, якое жыло ва ўмовах савецкай дзяржавы. Грамадзкія працэсы і тут, і там праходзілі прыблізна ў той жа самы час, у аднолькавай пасьлядоўнасці і выклікалі аднолькавыя наступствы, адгэтуль і падабенства нашых рэакцыяў на ўсе праявы штодзённага жыцьця. Сёньня беларусаў Беласточчыны і Рэспублікі Беларусь не аб'ядноўваюць ні мова, ні нацыянальная культура, якія вядомыя ў Польшчы толькі нешматлікім прадстаўнікам грамадзкай эліты. Аб'ядноўвае нас толькі падабенства лёсу”.

***

Яўген Мірановіч. Беларусы ў Польшчы (1918-1949). Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010, 191 стар.

Зьмест

Слова да беларускага чытача (с. 6 - 8)

Уступ (с. 8 - 11)

І. Нараджэньне беларускага нацыянальнага руху (с. 11 - 24)

IІ. Беларусы ў польскай дзяржаве (1918–1939 гг.) (с. 24 - 59)

ІІІ. Пэрыяд савецкай улады (верасень 1939 г. — чэрвень 1941 г.) (с. 59 - 80)

ІV. Досьвед з часоў нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 г. — ліпень 1944 г.) (с. 80 - 99)

V. Колькасьць і разьмяшчэньне беларусаў у Польшчы пасьля Другой усясьветнай вайны (с. 99 - 107)

VІ. Эканамічнае становішча беларускага насельніцтва ў Польшчы (с. 107 - 122)

VII. Палітычныя ўмовы нацыянальнага жыцьця беларусаў у Польшчы (1944–1949 гг.) (с. 122 - 148)

VIII. Адносіны беларусаў да польскай дзяржавы і народу (с. 148 - 157)

ІХ. Праблема асьветы на роднай мове (с. 157 - 170)

Х. Нацыянальная сьвядомасьць (с. 170 - 179)

Крыніцы і літаратура (с. 179 - 187)

Іменны паказьнік (с. 187 - 191)

arche.by