Традыцыйная акцыя салідарнасці з сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў адбылася 16 жніўня ў Гаазе (Нідэрланды).
Дэманстрацыя салідарнасці прайшла ля будынку беларускай амбасады з 12:00 да 13:00 па мясцовым часе. Удзельнікі акцыі трымалі плакат з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага і з лозунгамі "Stop Luka", "Лукашэнка - дыктатар і злачынца!” І банер з партрэтамі зніклых і подпісам “Гвалтоўна зніклі ў Беларусі”.
Паводле прэс-службы CIWR.ORG