Беларуская карціна "Ваўкі" ўдастоена Гран-пры Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю

Гран-пры XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю ўдастоена беларуская карціна "Ваўкі" Аляксандра Колбышава, знятая на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у мінулым годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыцікава. Фільм "Ваўкі", які атрымаў Гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы на чале з народным артыстам Украіны Міхаілам Галубовічам назвала ўладальнікам галоўнай узнагароды Бярдзянскага фестывалю ў намінацыі "Лепшы ігравы фільм". У конкурсе мастацкіх фільмаў "Ваўкі" аспрэчвалі пальму першынства з 13 карцінамі з 11 краін. Фільм Аляксандра Колбышава атрымаў не толькі галоўную ўзнагароду конкурсу "Залаты ветразь", журы таксама ацаніла работу аператараў гэтай карціны Паўла Зубрыцкага. У "Ваўкоў" перамога ў намінацыі "Лепшая аператарская работа". У пазаконкурсным паказе XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю была прадстаўлена яшчэ адна новая работа беларускіх кінематаграфістаў. Гэта камедыя Аляксандра Канановіча "Дастыш фантастыш". Бярдзянскі міжнародны кінафестываль - адзін з самых вядомых кінафорумаў Украіны, які мае багатую гісторыю і традыцыі. Праходзіць пад патранатам Міністэрства культуры і турызму Украіны. Сваю цяперашнюю назву прэмія Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю атрымала ў 2010 годзе. З 1998 па 2009 год вышэйшая ўзнагарода фестывалю называлася "Залатая брыганціна".

Жана Катлярова, "БЕЛТА"