Еўрапейскі Цэнтр Усходніх Даследаванняў запрашае беларускіх студэнтаў да рэгістрацыі для удзелу ў USB Rally 2010

29 ліпеня 2010. Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы аб'яўляе рэгістрацыю на штогадовы з'езд United Students of Belarus (USB) Rally, які будзе праходзіць у Літве 29 верасня - 3 кастрычніка 2010 г.

Гэта ўжо чацвёрты злёт беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Арганізатары запрашаюць рэгістравацца на мерапрыемства і беларусаў, якія навучаюцца у Беларусі, а таксама ўдзельнікаў папярэдніх з'ездаў.

З'езд USB прадстаўляе магчымасць сустрэць суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, прыняць удзел у лекцыях і вучэннях, абмяняцца вопытам і кантактамі, а таксама далучыцца да нефармальнай сеткі беларускіх студэнтаў за мяжой, якая завецца United Students of Belarus. Больш інфармацыі наконт мерапрыемства і форму рэгістрацыі вы знойдзеце на сайце: http://www.eesc.lt/en/Activities/USB_Registration_2010.

Калі ў Вас ёсць пытанні наконт мерапрыемства, звяртайцеся па эл. пошце:julija.narkeviciute@eesc.lt альбо па тэлефоне (8 5) 270 59 93.

Інфармацыя наконт папярэдніх Ралі:http://www.eesc.lt/en/Activities/USB_2009 http://www.eesc.lt/en/news/new?id=155http://www.eesc.lt//en/Activities/Exile_2007

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, хто быў бы зацікаўлены ўдзельнічаць у USB Rally. Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы