20 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, якая абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках".
З гэтай нагоды актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня пры падтрымцы радных БНР адбыўся інфармацыйны пікет ля будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы. Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня. Змест бюлетня выклікаў вялікую цікаўнасьць у эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў міжнародных СМІ.
Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне