15 ліпеня 2010 года ў сядзібе Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня" адбыўся круглы стол з удзелам грамадскіх арганізацый.
Даклад зрабіў Владас Трумпікас. Веніямін Дзмітрыеў выступіў ад ваенна-гістарычнага таварыства Чарнаморскага флоту РФ, з беларускага боку – Валеры Барташ, старшыня “Пагоні”, з татарскага – Ільмар Аблаеў. Падчас выступаў прагучалі словы пра гістарычную значнасць бітвы, праводзіліся паралелі з падзеямі наступных стагоддзяў. У выступе В. Барташа гаварылася пра важкі ўнёсак беларускіх воінаў ВКЛ у дасягненне перамогі. Таксама ён распавёў пра гісторыю стварэння карціны “Грунвальд” польскім мастаком Янам Матэйка, пра адлюстраванне гэтай падзеі ў творчасці беларускіх мастакоў, у прыватнасці Міхайлы Басалыгі. З цікавасцю была ўспрынятая інфармацыя пра святкаванне гэтай слаўнай гадавіны ў Беларусі і сумежных дзяржавах.
Валеры Барташ