У Вентспілсе прайшоў фестываль “Ад Ліга да Купалы” + фотарэпартаж

Вентспілскае таварыства беларусаў “Спадчына” правяло ў Вентспілсе (Латвія) 6-ы міжнародны фестываль - Дні беларускай культуры “Ад Ліга да Купалы”.

Вентспілскае таварыства беларусаў “Спадчына” правяло ў Вентспілсе (Латвія) 6-ы міжнародны фестываль - Дні беларускай культуры “Ад Ліга да Купалы”.

Назву фестывалю далі два любімых у латышоў і беларусаў свята. А фестываль беларускай культуры праходзіць як раз паміж імі: 23-24 чэрвеня прайшло Ліга, 6-7 ліпеня ў славянскіх народаў - Купала. У гэтым годзе ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю беларускай культуры “Ад Ліга да Купалы” сталі прадстаўнікі самай аддаленай ад Латвіі вобласці Беларусі - Брэсцкай. Жыхары Вентспілса пазнаёміліся з творчасцю славутага народнага калектыва песні і танца “Прыбужжа”, у якім спяваюць і танчаць больш за 100 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. У Вентспілс прыехала старэйшая канцэртная група ў складзе 45 чалавек. У госці да беларусаў, якія пражываюць у Вентспілсе, прыехала таксама група “Ключ” з Мінска, якая ўжо знаёмая вентспілчанам па выступленнях на Міжнародным фестывалі бардаўскай песні.

ventasbalss.ru