Цырымонія адкрыцця беларускіх Дзён культуры адбудзецца сёння ўвечары ў будынку Будапешцкага палаца мастацтваў. У прэзентацыі прымуць удзел намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Алена Купчына, прадстаўнікі кіраўніцтва венгерскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў (у вядзенні гэтага ведамства знаходзяцца і пытанні культуры). На вечары перад гледачамі выступяць артысты Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" і ансамбля акардэаністак " Тутти". Музей сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі прадставіць выставу беларускай графікі. 6 ліпеня свята беларускай культуры перамесціцца з Будапешта ў венгерскі горад Кестхей вобласці Зала. Беларускія артысты выступяць перад венгерскімі гледачамі ў Балатонскім тэатры. Прыхільнікі выяўленчага мастацтва пазнаёмяцца з працамі нашых сучасных мастакоў на прадстаўленай экспазіцыі. Дні культуры Беларусі арганізуюцца амбасадай Беларусі ў Венгрыі і беларускім Міністэрствам культуры пры падтрымцы вугорскага Міністэрства нацыянальных рэсурсаў.