Паломніцтва да Беларускага Крыжа

Вернікі Парафіі Святога Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Таронта супольна з сябрамі Згуртавання Беларусаў Канады 12 чэрвеня зладзілі паломніцтва да Беларускага Крыжа, які знаходзіцца на тэрыторыі каталіцкага манастыра Паўночна-Амерыканскіх Пакутнікаў у горадзе Мідланд (правінцыя Антарыё, Канада).

Гэта прыгожае месца, дзе многія народы ўсталявалі свае нацыянальныя Крыжы,  знаходзіцца на гары сярод Антарыйскіх азёр, на адлегласці 150 км на поўнач ад г. Таронта. 

Беларускі Ефрасіннеўскі Крыж быў тут усталяваны Беларусамі Канады ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя Хрысціянства ў Беларусі. Пазней каля Крыжа быў усталяваны памятны знак ахвярам камуністычнага рэжыму ў Беларусі.  Япіскап Святаслаў адслужыў паніхіду па ўсім загінуўшым за Беларусь каля Беларускага Крыжа.  Такое паломніцтва ладзіцца раз на некалькі гадоў.

belapc.org

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение