Беларусы ЗША адзначылі Дзень бацькоў

20 чэрвеня ў грамадcкай зале Царквы Святой Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Гайлэнд Парку віншавалі прадстаўнікоў моцнай паловы беларускай грамады са святам Дня бацькоў (Father`s Day), якое адзначаецца ў Злучаных Штатах.

Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай грамады прачыталі вершы, прысвечаныя бацькам. І ў каго толькі нарадзілася дзіця, і бацькі з досведам гадавання сыноў і дачок, і бацькі "у квадраце" - хто гадаваў ужо і сыноў сваіх дзяцей, і бацькі "у кубе" - прадзеды - адзначылі гэты дзень у беларуска-украінскай сяброўскай кампаніі.

Вершы, напісаныя самімі прысутнымі і іх дзецьмі, безумоўна, запомніліся больш за ўсё: пачуцці, выказаныя і адлюстраваныя ў іх паэтычнай форме, знаёмыя і блізкія кожнаму, хто знаходзіўся ў гэты дзень у беларускай царкве ў штаце Нью-Джэрсі.

Паводле belmov.org