Беларускую школу і інстытут плануецца адкрыць у Маскве. Пра гэта паведаміў старшыня федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" (Масква) Валерый Казакоў.
Беларускую школу і інстытут плануецца адкрыць у Маскве. Пра гэта паведаміў старшыня федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" (Масква) Валерый Казакоў.
Валерый Казакоў
На думку Валерыя Казакова, сёння існуе праблема паступовага размывання самаідэнтыфікацыі беларусаў за мяжой. Працэс асіміляцыі спыніць немагчыма, але варта зрабіць усё, каб яго запаволіць. Страта беларускага этнічнага элемента для Расіі будзе трагедыяй, таму што беларусы з'яўляюцца этнаскладаючай адзінкай. Спрыяць захаванню беларускага этнічнага элемента будзе Незалежны беларускі інстытут, які стане і навуковай установай, і метадалагічным цэнтрам. У ім плануецца стварыць вялікую бібліятэку і музей. Не выключаецца верагоднасць выкладання нейкіх прадметаў на беларускай мове. "Больш таго, ёсць дамоўленасць губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры з кіраўніком адной з акруг горада Масква аб тым, што ў наступным годзе мы адкрыем беларускую школу ў Маскве. Самае парадаксальнае, што беларускую мову ў Маскве пачынаюць вывучаць не толькі беларусы. Яна становіцца папулярнай сярод прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Ёсць прыклад, калі азербайджанец выказаў жаданне вучыць беларускую мову, бо ў бацькі бізнес у рэспубліцы. І ў Беларусі ў моладзевым асяродку веданне роднай мовы становіцца нейкім паказчыкам элітарнасці ", - сказаў Валерый Казакоў. Ён дадаў, што федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Расіі" актыўна займаецца пытаннямі вяртання культурнай спадчыны ў Беларусь. У сучасных умовах гэта алічбаваныя выданні, партрэты.