Травеньскі нумар сербскага штомесячнага выданьня “Књижевне новине” змясьціў паэтычную падборку “Пяць беларускіх паэтаў”. Перакладала беларусаў вядомая знаўца сербскай мовы Людміла Зельковіч.
Сербскі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з творчасцю Ніла Гілевіча, Алеся Разанава, Івана Калесніка, Васіля Жуковіча і Сержука Сыса. У падборцы таксама прадстаўленыя кароткія біяграфічныя звесткі пра паэтаў, іх фотаздымкі.
Цікава, што перакладчыца Людміла Зяльковіч таксама беларуска. Яна нарадзілася ў Мазыры. Пасля вучобы на філасофскім факультэце БДУ працавала там жа выкладчыцай. З 2002 года жыве і працуе ў Маскве. Аўтар некалькі падручнікаў. Перакладае на рускую мову празаічныя творы сербскіх пісьменнікаў.