У Маскве адбылася прэзентацыя беларускіх кніг

У Маскоўскім доме нацыянальнасцяў 10 чэрвеня прайшла прэзентацыя кнігі пісьменніка і журналіста Алеся Кажадуба "Иная Русь", а таксама зборніка "Белорусские популярные песни" (складальнікі Фёдар Такун і Раман Чарвонцаў).

У Маскоўскім доме нацыянальнасцяў 10 чэрвеня прайшла прэзентацыя кнігі пісьменніка і журналіста Алеся Кажадуба "Иная Русь", а таксама зборніка "Белорусские популярные песни" (складальнікі Фёдар Такун і Раман Чарвонцаў).

Мерапрыемства было арганізавана Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй "Беларусы Масквы" на чале са старшынём Савета аўтаноміі Сяргеем Кандыбовічам.

Першую частку вечара ішло абмеркаванне кнігі Алеся Кажадуба "Иная Русь", над якой аўтар працаваў на працягу 30 год. "Иная Русь" упершыню ў расійскай гістарычнай літаратуры дае поўны і падрабязны аналіз ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу ад моманту яго зараджэння да ўключэння ў склад Расійскай імперыі.

Кніга атрымала вельмі добрыя водгукі ад  ад  галоўнага рэдактара часопіса “Родина” кандыдата гістарачных навук Юрыя Барысёнка, доктара філалагічных навук Аляксея Каўкі, пісьменнікаў і паэтаў Юрыя Баранава, Анастасіі Ермаковай, Любові Турбіной, старшыні нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Сяргея Кандыбовича і іншых.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана зборніку "Белорусские популярные песни". У кнізе  прыведзены ноты і словы народных і аўтарскіх песень, такіх як “Александрына”, “А ў полі вярба”, “Беларусачка”, Верасы, Вечарком за рэчкаю, “Вы шуміце, бярозы”, “Гуляць дык гуляць”, “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Забалела ды мая галованька”, “Зорка Венера”, “Люблю наш край”, “Нёман”, “Там каля млына”, “Чаму ж мне не пець”, “Што за месяц, што за ясны” і многія іншыя.

Прадставіла зборнік беларускіх песень народная артыстка Расіі Ларыса Трухіна. Яна не толькі распавяла пра асаблівасці песеннай культуры беларусаў, адрозненні беларускай песні ад песень суседніх народаў, але і прадэманстравала гэтыя асаблівасці на практыцы, выканаўшы некалькі беларускіх народных песень.

Паводле belmos.ru