Дні культуры Беларусі ўпершыню ў гісторыі беларуска-венгерскіх адносін пройдуць у Венгрыі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Будапешце, асноўныя мерапрыемствы культурнага форуму намечаны на 5-6 ліпеня.
Дні культуры арганізуюцца беларускай дыпламатычнай місіяй у Венгрыі і Міністэрствам культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і культуры Венгрыі. У праграму дзён уключаны выступленні Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", а таксама падрыхтаваная Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі выстаўка Беларускай графікі. Акрамя таго, перад венграмі выступіць ансамбль акардэаністак "Туці".
Аліна Грышкевіч, "БЕЛТА"