Заява на імя Рады нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы наконт беларускай перадачы "Віленскі сшытак"

Як ужо паведамлялася, на святочнай Вечарыне, прысвечанай 20-годдзю беларускай тэлевізійнай перадачы "Віленскі сшытак" была прынята Заява на імя Рады нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы, змест якой, у перакладзе на беларускую мову, падаецца ніжэй.

Як ужо паведамлялася, на святочнай Вечарыне, прысвечанай 20-годдзю беларускай тэлевізійнай перадачы "Віленскі сшытак" была прынята Заява на імя Рады нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы, змест якой, у перакладзе на беларускую мову, падаецца ніжэй.

Жадаючыя далучыць свой подпіс да яе могуць зрабіць гэта да 10-га чэрвеня б. г. Кантактны тэлефон: +370 635 99979.

Радзе нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы Konarskio g. 49, 03123 Vilnius Перадачы “Віленскі сшытак” – 20 гадоў ЗАЯВА

Ужо 20 гадоў беларусы Літвы маюць магчымасць бачыць на экранах літоўскага тэлебачання перадачу на беларускай мове. На працягу гэтага часу неаднойчы мянялася рэдакцыя, вядучыя перадачы, але не змянілася яе мэта: інфармаваць беларусаў Літвы аб жыцці іх суайчыннікаў у Літве, знаёміць гледачоў з найбольш цікавымі гасцямі з Беларусі.

Ёсць і яшчэ адна, ці не галоўная задача – яднаць беларускую супольнасць, у якой, як і ў кожнай іншай, ёсць людзі рознага ўзросту, розных палітычных ды культурных сімпатый. Гэта ня было лёгка зрабіць адно з-за супярэчліва ацэньваемай у свеце сітуацыі ў Беларусі. Але “Віленскі сшытак” ніколі не быў трыбунай якой-небудзь адной групоўкі, а стаў аб’ектыўным люстэркам жыцця ўсяе супольнасці.

Голас беларусаў на тэлебачанні Літвы не замоўк і тады, калі ў самім будынку літоўскага радыё і тэлебачання гаспадарнічала чужая ваеншчына і гэтак званая “каспервізія”, а сапраўднае літоўскае тэлебачанне пайшло ў падполле.

Як ні дзіўна, найбольшая небяспека існаванню перадачы паўстала менавіта цяпер, на дваццатым годзе вяртання Літвой незалежнасці. “Віленскі сшытак” быў перанесены на самы нязручны для гледачоў час – 15.00 гадз., у выніку чаго ён стаў недаступным для тых, хто працуе ці вучыцца. Праўда, цяпер перадача паўтараецца па другой праграме літоўскага тэлебачання, але паколькі гэты канал лічбавы, бачыць яго могуць пакуль што нямногія. Сезон трансляцыі перадачы скараціўся да 7 месяцаў, а яе аўтары атрымалі законны заробак ледзь толькі за пару месяцаў. Перспектывы вяртання астатняй зарплаты застаюцца цьмянымі.

Само сабой зразумела, што ў такіх умовах далейшая дзейнасць рэдакцыі становіцца практычна немагчымай і беларусам Літвы пагражае страта палюбіўшайся ім перадачы.

У наш час глабалізацыі, калі монанацыянальных краін ужо не засталося, сітуацыя нацыянальных меншасцей, іх самаадчуванне, інтэграцыя ў агульнае жыццё дзяржавы – асабліва важнае пытанне. Нездарма Еўрасаюз надае яму так шмат увагі.

Падзеі апошняга часу даказалі, што Літва умее шанаваць правы самых розных меншасцей. Таму мы спадзяемся, што літоўскае тэлебачанне знойдзе магчымым і ў будучым захаваць адзіную ў краіне перадачу на беларускай мове.

Прынята 30-га траўня 2010 г.

Валянцін Стэх, westki.info