Жыхары Цюмені вучылі беларускую "Лявоніху" і "Крыжачок"

Салісты і творчыя калектывы аддзела беларускай культуры і філіялаў Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусь” узялі ўдзел у абласным фестывалі “Мост Дружбы 2010”.

Салісты і творчыя калектывы аддзела беларускай культуры і філіялаў Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусь” узялі ўдзел у абласным фестывалі “Мост Дружбы 2010”.

У гэтым годзе фестываль прысвечаны 65-гадовай гадавіне Вялікай Перамогі. Ад НКА “Беларусь” у фестывалі ўдзельнічалі 76 артыстаў, гэта прадстаўнікі сяла Вікулава і горада Цюмень. Лепшыя калектывы і выканаўцы -- прадстаўлялі сваё майстэрства ў нацыянальных песнях, танцах, спаборнічалі ў веданні легенд і паданняў свайго народа.

На “Цветном бульвары” ў Цюмені разгарнуліся каларытныя “падворкі”, дзе былі прадстаўлены не толькі элементы традыцыйнага побыту розных народнасцяў, але і нацыянальная кухня, прыкладное мастацтва, абрадавыя дзействы. У кожным кутку - свая музыка, свае нарады і нязменна добразычлівыя ўсмешкі людзей, гатовых расказаць пра свае традыцыі, накарміць і дазволіць прымераць тую ці іншую дэталь свайго нацыянальнага касцюма. Бульвар прыцягваў разнастайнай музыкай і пахамі мноства страў нават выпадковых мінакоў.

Госці фестывалю змаглі пабываць у беларускай хаце. На беларускім падворку гасцям былі рады і частавалі наведвальнікаў гарачымі дранікамі і калдунамі. Рэцэптамі прыгатавання страў дзялілася Галіна Палуян. Традыцыйная кухня ­­­­­­- усяго толькі адзін з фрагментаў захавання традыцый народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Цюменскай вобласці.

На беларускім падворку

Там і тут мільгалі святочныя касцюмы. Вялікае ўражанне на журы фестывалю і гледачоў зрабіла малітва на беларускай мове “Падай, Божа” ў выкананні начальніка аддзела беларускай культуры Уладзіслава Татарынцава і метадыста аддзела Алесі Азаранкі.

Уладзіслаў Татарынцаў і Алеся Азаранка

Запомніўся гледачам абрад "Вясковыя вячоркі” таварыства “Беларусь” у выкананні творчага калектыву “Вячоркі” (кіраўнік -- заслужаны работнік культуры РФ В. Міхіенка), запомніўся гледачам. Выпадковыя мінакі, якія зазіралі на падворак, станавіліся сапраўднымі ўдзельнікамі тэатральнага дзейства і з задавальненнем вучылі беларускую “Лявоніху” і “Крыжачка”.

Народны аснсамбль беларускай песні "Лянок" і народны фальклорна-этнаграфічны ансамбльь "Вячоркі"

Народны ансамбль беларускай песні “Лянок” (кіраўнік К. Зуева)  прадставіў гледачам новую творчую праграму. Убачыць яе можна будзе і ў Мінску з 3 па 4 ліпеня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, куды калектыў запрошаны ДУ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.

Народны аснсамбль беларускай песні "Лянок"

Уладзіслаў Татарынцаў

Начальнік аддзела беларускай культуры ГАУК ТА ДНК "Будаўнік"