У Іркуцку праходзяць майстар-класы па беларускіх рамёствах

Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага прэзентуюць на выставе ў Іркуцкім выставачным комплексе "Сибэкспоцентр"  беларускія сувеніры ўласнай вытворчасці.
Беларуская экспазіцыя дзейнічае ў рамках агульнагарадской выставы "Горад + Дызайн: Насустрач юбілею", прысвечанай святкаванню 350-годдзя Іркуцка. Выстава праходзіць з 2 па 4 чэрвеня. У мерапрыемстве прымаюць удзел дызайнеры, архітэктары, фатографы, стылісты, фларысты, мадэльеры, майстры народнай творчасці.

Беларусы Іркуцка прапануюць гасцям выставы трыдыцыйнныя беларускія вышыўкі, саматканыя ручнікі, пасы, беларускія лялькі-абярэгі  ды іншыя вырабы.

Завітаў на выставу і мэр  Іркуцка. Ён атрымаў у падарунак ад сяброў ІТБК сумачку для мабільнага тэлефона з традыцыйнай беларускай вышыўкай.

Акрамя выставы, дзяўчаты з ІТБК праводзяць і майстар-класы па беларускіх народных рамёствах. Так што цяпер беларускіх майстроў ці прынамсі прыхільнікаў беларускіх рамёстваў у Іркуцку стане болей.

Сёння на завяршэнне мерапрыемства ў выставачным цэнтры адбудзецца беларускі канцэрт, падрыхтаваны сябрамі ІТБК.

На наступны дзень, 5 чэрвеня, ІТБК праводзіць моладзевы вечар адпачынку "Беларускiя вячоркi", у рамках якога пройдзе Конкурс “Купалінка – 2010” і канцэрт сярэднявечнай музыкі.

Вяртаючыся да юбілею горада, ён не абыдзецца без удзелу беларусаў. 6 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Іркуцка адбудзецца выстава беларускіх сувеніраў, а таксама беларускі канцэрт.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”