Беларусы Іркуцка прапануюць гасцям выставы трыдыцыйнныя беларускія вышыўкі, саматканыя ручнікі, пасы, беларускія лялькі-абярэгі ды іншыя вырабы.
Завітаў на выставу і мэр Іркуцка. Ён атрымаў у падарунак ад сяброў ІТБК сумачку для мабільнага тэлефона з традыцыйнай беларускай вышыўкай.
Акрамя выставы, дзяўчаты з ІТБК праводзяць і майстар-класы па беларускіх народных рамёствах. Так што цяпер беларускіх майстроў ці прынамсі прыхільнікаў беларускіх рамёстваў у Іркуцку стане болей.
Сёння на завяршэнне мерапрыемства ў выставачным цэнтры адбудзецца беларускі канцэрт, падрыхтаваны сябрамі ІТБК.
На наступны дзень, 5 чэрвеня, ІТБК праводзіць моладзевы вечар адпачынку "Беларускiя вячоркi", у рамках якога пройдзе Конкурс “Купалінка –
Вяртаючыся да юбілею горада, ён не абыдзецца без удзелу беларусаў. 6 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Іркуцка адбудзецца выстава беларускіх сувеніраў, а таксама беларускі канцэрт.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”