Асвячэнне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, асветніцы Беларусі адбылося 30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Святых у Беларускай парафіі Антверпэна пасля Боскай Літургіі.
Асвячэнне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, Асветніцы Беларусі адбылося 30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Святых у Беларускай парафіі Антверпэна пасля Боскай Літургіі.
Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бельгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай святога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антверпэнскай царквы.