У Санкт-Пецярбургу пройдзе штогадовая міжнародная канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

У Расійскай нацыянальнай бібліятэцы  15 чэрвеня 2010 г. пройдзе васемнадцатая штогадовая міжнародная канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, сёлета яна прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Ларысы Геніюш. Канферэнцыя праводзіцца Санкт-Пецярбургскай асацыяцыяй беларусістаў.

У рамах канферэнцыі адбудзецца першае выкананне песень на словы Ларысы Геніюш (музыка, вакал: Iрына Герасімава; акампанемент: лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лебедзева, гітара),

Таксама у межах канферэнцыі пройдзе прэзентацыя кніг:

“Шляхтич Завальня” Яна Баршчэўскага (пераклад на рускую мову Дз. Вінаходава);

“Białoruska myśl filozoficzna” (рэдактар H. Rarot);

“Czechow w Polsce” (I. Lappo);

“Паміж Беларуссю і Польшчай: драматургія Сяргея Кавалёва” (І. Лаппо, Л. Грамыка);

“Беларускі Пецярбург" і "Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага” (М. Нікалаеў);

“The Western front of the Eastern Church. Uniate and Orthodox conflict in 18th century Poland, Ukraine, Belarus, and Russia” (B. Skinner).

Акрамя навукоўцаў з Санкт-Пецярбурга, у канферэнцыі прымаюць удзел прафесар Сяргей Кавалёў, доктар Галіна Рарот, доктар Наталля Русецкая, доктар Iрына Лаппо з універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, а таксама госці з Беларусі.

З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Паводле інфармацыі Міколы Нікалаева