У рамах канферэнцыі адбудзецца першае выкананне песень на словы Ларысы Геніюш (музыка, вакал: Iрына Герасімава; акампанемент: лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лебедзева, гітара),
Таксама у межах канферэнцыі пройдзе прэзентацыя кніг:
“Шляхтич Завальня” Яна Баршчэўскага (пераклад на рускую мову Дз. Вінаходава);
“Białoruska myśl filozoficzna” (рэдактар H. Rarot);
“Czechow w Polsce” (I. Lappo);
“Паміж Беларуссю і Польшчай: драматургія Сяргея Кавалёва” (І. Лаппо, Л. Грамыка);
“Беларускі Пецярбург" і "Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага” (М. Нікалаеў);
“The Western front of the Eastern Church. Uniate and Orthodox conflict in 18th century
Акрамя навукоўцаў з Санкт-Пецярбурга, у канферэнцыі прымаюць удзел прафесар Сяргей Кавалёў, доктар Галіна Рарот, доктар Наталля Русецкая, доктар Iрына Лаппо з універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, а таксама госці з Беларусі.
З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.
Паводле інфармацыі Міколы Нікалаева