Сёлетні травень аказаўся вельмі насычаным у жыцці дзяржаўнага Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Юбілейны год - 65-годдзе Перамогі - вызначыў асноўныя напрамкі работы Цэнтра. Пачалася гэтая праца задоўга да травеньских урачыстасцяў.
Гэта і традыцыйны фестываль “Ад Палесся да Сібіры нясіце, буслы, вясну”, значная частка якога была прысвечана ваеннай тэматыцы, і шматлікія паездкі ў раёны вобласці.
А 4 траўня Цэнтр сумесна са школай народнага мастацтва “Лель” правёў вялікае свята для ветэранаў Калінінскага раёна. Зала ДК ім. Горкага на 800 чал. Была цалкам запоўнен. Ветэранам ўручылі кветкі, паднеслі франтавыя 100 грамаў, перад імі выступілі дзіцячыя калектывы.
Свята для Ветэранаў калінінскага раёну
Павіншаваў Цэнтр і ветэранаў Заельцаўскага раёна на сустрэчы, што прайшла ў Доме нацыянальных культур ім. Г. Завалокіна.
Травень – гэта яшчэ і традыцыйныя Дні славянскай пісьменнасці і культуры. Гэта і Хрэсны ход, у якім разам з многімі новасібірцамі ўдзельнічалі беларусы, прыцягваючы ўвагу каларытнымі нацыянальнымі касцюмамі. Гэта і міжрэгіянальны фальклорны фестываль “На Кірыла і Мяфодзія”, арганізаваны Цэнтрам рускага фальклору і этнаграфіі. На сцэне Цэнтральнага сваё майстэрства паказаў народны ансамбль беларускай песні “Чапурушка” з Кочэнеўскага раёна, і зусім маленькія дзеткі -- ансамбль “Вясёлка”.
А на Міжнародным фестывалі культур “Усе фарбы свету”, дзе выстаўлялі свае працы майстры народнай творчасці, усеагульнае захапленне выклікалі цудоўныя вырабы з саломкі беларускіх умельцаў. Уразіла гледачоў сваім спевам салістка НЦБК Насця Трубянкова, якая пранікнёна выканала рускія і беларускія песні. Многім пасля яе выступу захацелася сфатаграфавацца на памяць побач з маладой вакалісткай.
На фестывалі "Усе фарбы свету"
У творчым актыве Цэнтра і ўдзел у святах “Імя ганаровае - славяне!” у ДК “Радзіма” г. Бердск, “Мы славяне - сям'я” ў ДНК ім. Г. Завалокіна, а таксама ў міжвузаўскай канферэнцыі “Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні”, якія штогод праходзяць у Новасібірску.
Адно са святаў хочацца адзначыць асобна. Яно адбылося ў 26-й школе Калінінскага раёна Новасібірска. Школа гэтая не зусім звычайная. Працуе яна як адзіны арганізм з структурным падраздзяленнем - дзіцячым садам, забяспечваючы такім чынам пераемнасць у адукацыйнай і выхаваўчай сістэмах. Эксперымент у маштабах раёна і горада прыносіць прыкметныя вынікі. Разам з адукацыйнай праграмай у дзяцей імкнуцца выклікаць інтарэс да народнай культуры. Улічваючы, што ў нашых школах вучацца дзеці розных этнічных груп, павага да культуры іншага народа выхоўваецца з дзяцінства, што немалаважна для міжнацыянальных адносінаў. Тры гады таму школа заключыла дамову аб творчым супрацоўніцтве з НЦБК. Таму свята славянскай пісьменнасці і культуры, якое арганізатары назвалі “Гімн Кірылу і Мяфодзію”, цалкам арганічна ўпісалася ў праграму прыцягнення дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў. У сцэнарыі свята ўдала спалучаўся аповед пр асветніцкую дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія з канцэртнымі нумарамі.
На сцэне 26-й школы Новасібірска
На свята з’ехаліся салісты і танцоры з розных раёнаў горада і вобласці. Высокі мастацкі ўзровень, годны статусу свята, паказалі ансамбль “Крынічка” з вёскі Смаленка Мошкоўскага раёна (кіраўнік Іна Кісялёва), ансамбль “Лукамор'е” Вольгі Дубаграевай, народны ансамбль танца “Дзяўчаты” з Кальцова (кіраўнік Ірына Гранкіна), а таксама маленькія артысты Сняжана Фядзько і Паліна Кашырына, якія атрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі граматы і падзякі ад НЦБК.
Думаецца, што такіх пазнавальных і забаўляльных праграм у сумеснай рабоце 26-й школы і Цэнтра будзе яшчэ нямала. Па словах дырэктара школы Надзеі Мікалаеўны Фядзько, дарэчы, беларускі па нацыянальнасці, з новага навучальнага года з 1-га класа для жадаючых будзе выкладацца беларуская мова і літаратура, а таксама гісторыя Беларусі. Пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў школе дзеткі будуць вывучаць народныя рамёствы, беларускі фальклор, абрады і традыцыі.
Гэта ці не найлепшы спосаб адцягнуць дзяцей ад вуліцы, а галоўнае - выхаваць той самы нягучны патрыятызм, які абудзіць цікавасць у юнага пакалення і да нацыянальнай культуры, і да сваіх каранёў.