Be2gether: рух на беларусізацыю

Працягвае папаўняцца праграма фэсту Be2gether, што адбудзецца з 25 да 27 чэрвеня ля літоўскага замка Нарвілішкі. Фэст працягвае беларусізавацца — акром выступаў чатырох айчынных гуртоў плануецца відэаінсталяцыя Андрэя Лянкевіча пад акампанімэнт DJ Laurel, паказ альтэрнатыўнага кіно, флэш-анімацыі пра аўтэнтычныя святы ды шмат іншага.

Працягвае папаўняцца праграма фэсту Be2gether, што адбудзецца з 25 да 27 чэрвеня ля літоўскага замка Нарвілішкі. Фэст працягвае беларусізавацца — акром выступаў чатырох айчынных гуртоў плануецца відэаінсталяцыя Андрэя Лянкевіча пад акампанімэнт DJ Laurel, паказ альтэрнатыўнага кіно, флэш-анімацыі пра аўтэнтычныя святы ды шмат іншага. Тэрмін падачы візаў для беларусаў працягнуты яшчэ далей — да 17 чэрвеня.

Be2gether

Тэрмін падачы дакументаў на літоўскую візу для жадаючых наведаць літоўскі фэст працягнуты ўжо другі раз. Тлумачыцца гэта тым, што амбасада Літвы ў Беларусі выказала вялікае жаданне падтрымаць Be2gether ды аформіць як мага больш бясплатных візаў. Па ўсім бачна, што сёлета будзе пастаўлены рэкорд па наведвальнасці — у Нарвілішкі ўжо збіраецца больш за тысячу беларусаў. Да ліку выступоўцаў далучыліся таксама гурты Antis і Bix — зоркі літоўскага року яшчэ з савецкіх часоў. Яны выступяць на трэці дзень фэсту у межах акцыі, прысвечанай 20-годдзю незалежнасці Літвы. Беларусь на Be2gether будзе прадстаўлена не толькі музычнымі гуртамі CherryVata, Open Space, Akute і камандай Лявона Вольскага. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тут пройдзе яшчэ шэраг культурніцкіх акцыяў. “Ідэя сёлетняга фестывалю — супастаўленне аўтэнтычнай культуры з сучаснымі тэндэнцыямі. Мы пакажам глыбока архаічнае, неадаптаванае мастацтва і аб’яднаем яго з самым актуальным у творчасці маладых беларусаў. Мы свядома па”бягаем любых рэканструкцыяў і інтэрпрэтацыяў. У нашых акцыях можна пабачыць людзей, якія “жывуць” культурай, а не гуляюць у яе», — заяўляюць арганізатары беларускай майстэрні на Be2gether-2010. Сярод іншага, гледачам будзе прапанавана паўдзельнічаць разам з майстрамі ў вырабе паперы і сакральных лялек ды пляценні з трыснягу. Таксама ў праграме архаічныя народныя гульні, арыгінальны боды-арт, нон-стоп паказ альтэрнатыўных фільмаў, відэафільм пра тур літоўскіх гуртоў Migloko і Suiside Djs у Беларусь. Свой сэт рыхтуе фатограф Андрэй Лянкевіч, які пакажа відэаінсталяцыю “Беларускае паганства” ў музычным суправаджэнні ды-джэя Laurel. У хэдлайнэрах фэсту сёлета Skunk Anansie, Empire of the Sun, Casiokids, “Гайдамаки”, Crystal Fighters, Аліна Арлова ды шмат іншых гуртоў з усяго свету. Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках. Для падачы дакументаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.

Тузін Гітоў Фота: Adliga. Праект паштовак для B2G-2008