У ЕГУ адбылася прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літве"

Прэзентацыя кнігі Алеся Адамковіча “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І” адбылася 26 траўня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў рамках гістарычнага клуба.

Аўтар коратка распавёў студэнтам пра змест і структуру кнігі, а таксама пра працэс яе напісання, адказаў на пытанні з аўдыторыі. Наступная прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Таварыстве беларускай культуры ў Вільні 29 траўня.

Як паведаміў аўтар, плануюцца таксама прэзентацыі кнігі ў Беларусі. У тым ліку і ў Шаркоўшчынскім раёне, адкуль Алесь Адамковіч родам.

westki.info