Беларускі музычны сюррэалізм у горадзе Ван Гога

Пукст граў у Арлі. Беларускі музыка нечакана атрымаў запрашэньне выступіць тут з канцэртамі. Імправізацыя ўдалася. "Падчас першага канцэрту я яшчэ сумняваўся ў рэакцыі публікі, але другі выступ запэўніў мяне ў тым, што межы і мовы зусім не перашкода для разуменьня", — распавёў Сяргей "Тузіну Гітоў".

Пукст граў у Арлі. Беларускі музыка нечакана атрымаў запрашэньне выступіць тут з канцэртамі. Імправізацыя ўдалася. "Падчас першага канцэрту я яшчэ сумняваўся ў рэакцыі публікі, але другі выступ запэўніў мяне ў тым, што межы і мовы зусім не перашкода для разумення", — распавёў Сяргей "Тузіну Гітоў".

У Францыю Пукст паехаў на запрашэнне мастачкі Вольгі Савіч. Яна мела там выставу, а Сяргея папрасіла стварыць пэўную музычную атмасферу падчас імпрэзы. Выстава ладзілася ў Арлі, вядомым тым, што тут адбыўся творчы ўзлёт Ван Гога. "Гэта невялічкі гарадок з двухпавярховікамі. Тут пануе незвычайная атмасфэра, а жыхары яго дабразычлівыя і цікаўныя да культурных падзеяў", — дзеліцца сваімі ўражаннямі Пукст.Пасля прэзентацыі беларускага праекту, да музыкі звярнуўся гаспадар тамтэйшай галерэі з прапановай выступіць на яго пляцоўцы з канцэртамі. Па словах музыкі, арльскаму гледачу прыйшлася даспадобы музыка "сюррэлістычнага гвалту" з Беларусі. Частку выступу ў незвычайных канцэртных умовах з франкамоўнай версіяй песні "Я люблю цябе" можна пабачыць тут.

"Тузін гітоў"