
Дні славянскай пісьменнасці і культуры праходзяць ў Цюменскай вобласці з 20 па 30 траўня. У рамках Дзён беларусы вядуць актыўную працу па захаванні, прапагандзе і папулярызацыі нацыянальных звычаяў і традыцый. Упор зроблены на працу з падрастаючым пакаленнем.
У Цюменскай абласной навуковай бібліятэцы ім. Д.І. Мендзялеева была арганізаваны экспазіцыя беларускіх кніг. На прэзентацыі экспазіцыі гледачы маглі пачуць гукі цымбалаў, пазнаёміцца з беларускім песнямі і вершамі ў выкананні творчых калектываў і салістаў аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур "Будаўнік " горада Цюмень.
За цымбаламі -- Тамара Грыгор'ева
У Цюменскай абласной дзіцячай бібліятэкі школьнікі малодшых класаў былі прыемна здзіўлены выступленнем дзяцей з дзіцячага садка № 176. Ансамбль “Зярняткi” і трыо “Хвiлiнкi” (кіраўнік Алена Гардубей, акампаніятар Аляксандр Вахнічаў) дарылі гледачам усмешкі і радасць, яны спявалі песні і дэкламавалі вершы на беларускай мове.
Ансамбль "Зярняткі"
Намецілася цікавая тэндэнцыя: дзеці з ансамбля “Зярняткі” ідуць у першы клас, у школу № 70, дзе працягваюць вывучаць беларускія песні і абрадавую культуру ў ансамблі “Крынічка”. Крыху падарослеўшым таленавітым дзецям адкрываецца дарога ў ансамблі “Лянок” і “Палессе”.
Наперадзе беларусаў чакаюць выступленні на сцэнічных пляцоўках абласнога фэсту “Мост дружбы
Трэба адзначыць, што беларускае жыццё ў Цюменскай вобласці актывізавалася з абраннем на пасаду старшыні Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная таварыства “Беларусь” Аляксандра Анатольевіча Сарокіна. Адбылося гэта ў снежні 2009 года падчас чарговага справаздачна-выбарчага схода таварыства. Аляксандр Анатольевіч -- чалавек актыўны і дзейсны, з першага дня ён трымае “руку на пульсе”. Яго абранне прынесла з сабой пазітыўныя перамены - актывізавалася работа з моладдзю і ветэранамі, таксама быў зменены прававы статус арганізацыі, таварыства “Беларусь” стала нацыянальна-культурнай аўтаноміяй.
Паводле Уладзіслава Татарынцава