У Берліне праходзіць фестываль беларускага мастацтва "Дах-10"

У берлінскім доме мастацтваў "Тахелес" 15 траўня - 15 чэрвеня ў рамках фестывалю беларускага мастацтва "Дах-10" працуе выстава жывапісу і графікі.

Пра   гэта паведаміў БелаПАН куратар творчай акцыі, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Сяржук Цімохаў. У сталіцы Нямеччыны беларускае выяўленчае мастацтва прадстаўляюць жывапісцы і графікі Віталь Герасімаў, Васіль Касцючэнка, Андрэй Савіч, Павал Кастусік, Аляксандр Дзямідаў, Генадзь Драздоў, Алесь Суша і Аляксандр Родзін. Цімохаў прадставіў на выставе дыптых "Кантата", трыпціх "Чары ночы", а таксама тры выявы ў жанры ню пад назвай "Грацыя". Усяго ў вялікай зале "Тахелеса" дэманструецца 55 работ беларускіх мастакоў. Выстава атрымала цёплы прыём, добры рэзананс, а таксама вялікі інтарэс з боку берлінцаў і гасцей нямецкай сталіцы, сказаў Цімохаў. У праграму фестывалю "Дах-10" ўвайшлі выступленні беларускіх перформеров, артыстаў і музыкаў.

news.21.by