Беларускае мастацтва на фестывалі будуць прадстаўляць ўзорны дзіцячы танцавальны ансамбль “Кужелек” з Магілёва, узорны ансамбль ударных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 Брэста, юныя музыканты з Віцебска, Полацка, Гомеля, Мінска і іншых гарадоў. Удзел у аглядзе возьмуць таксама прадстаўнікі беларускіх нацыянальных культурных аб'яднанняў з Томска, Новасібірска, Самары і Яраслаўля. У адпаведнасці з тэматыкай фестывалю будуць фармавацца канцэрты і іншых яго ўдзельнікаў. Да прыкладу, Маскоўскі дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мініна і Маскоўскі дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Арлова прадставяць гледачам праграмы з твораў беларускіх кампазітараў. Мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у рамках Дзён славянскай пісьменнасці і культуры.