Беларусы Севастопаля адзначылі Дзень Перамогі

На могілках Камунараў каля помніка Севастопальскім падпольшчыкам прагучала малітва беларускага святара айца Серафіма аб тых, хто загінуў падчас Другой сусветнай вайны.

На гэтых могілках сярод іншых пахаваныя Качагараў В.Я., яго жонка Таццяна Якаўлеўна, іх сын Віктар Уладзіміравіч, ураджэнцы Магілёўскай губерні, расстраляныя 12 красавіка 1944 г.

Беларусы Севастопаля хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў і іх баявых пабрацімаў, якія загінулі  ў бітвах за Севастопаль, на брацкіх могілках у старажытным Херсанесе.

Паводле Валерыя Барташа