У Гайнаўцы пачаўся міжнародны фестываль царкоўнай музыкі

Урачыстае адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю “Гайнаўскага дні царкоўнай музыкі” адбылося 9 траўня 2010 г. у Гайнаўцы (Польшча) у Саборы Святой Тройцы. У фестывалі ўдзельнічаюць праваслаўныя харавыя калектывы з 11 дзяржаў: Беларусі, Польшчы, Арменіі, Украіны, Венгрыі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі, Расіі , Сербіі і Чэхіі.

Рэспубліку Беларусь на фестывалі прадстаўляюць Праваслаўны хор парафіі Усіх Беларускіх Святых з Гродна, дзіцяча-моладзевы хор “Мелодыя” з Оршы, хор Сабора Праваслаўных Вялікамучанікаў з Брэста, мужчынскі хор Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым мерапрыемстве адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва ваяводскіх і маршалковского упраўленняў Падляшскага ваяводства, дэпутаты Сейма, кіраўнікі мясцовых органаў самакіравання, члены журы Міжнароднага фестывалю, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Польшчы, духавенства. У інаўгурацыйнай канцэрце адкрыцця прымаў удзел Праваслаўны хор парафіі Усіх Беларускіх Святых з Гродна, лаўрэат фестывалю - 2009. Сотні гледачоў, якія прыйшлі ў Сабор Святой Тройцы ў Гайнаўцы, сардэчна віталі калектыў з Беларусі.

Паводле сайту пасольства Беларусі ў Польшчы