Ва Украіне надыдзе "Беларуская вясна"

Пакуль сіноптыкі прагназуюць ва Украіне дажджы, арганізатары фестывалю "Беларуская вясна" абяцаюць украінцам яскравы ды насычаны падзеямі травень. Да канца каляндарнай вясны ва Украніне будзе праходзіць фестываль актуальнага беларускагаг мастацтва “Беларуская вясна”.

У рамках сёлетняга фестывалю хмары будуць: міжнародны лыжны флэш-моб, вулічны перформанс у центры Кіева, літаратурныя акцыі, майстар-класы ды выстава традыцыйнай беларускай выцінанкі, кінапаказы і прэзентацыя тэлеканала “Belsat TV”.

Таксама падчас фестывалю адбудзецца прэзентацыя беларускай палічкі ў сетцы кнігарняў "Є" з удзелам Андрэя Хадановіча, Сяргея Прылуцкага, Віталя Рыжкова, Зміцера Вішнёва і іншых.

Чацвёртая "Беларуская вясна" прыйдзе ва Украіну 10 траўня.

Акрамя Кіева, “Беларуская вясна” надыдзе таксама ў такіх гарадах, як Харкаў, Львоў, Івана-Франкоўск, Чарнаўцы, Бровары, Днепрапетроўск, Херсон.

Праграму фестывалю ў Кіеве глядзіце тут.

Паводле belarus.org.ua