Экспануюцца таксама працы і папярэдніх пленераў, якія адбываліся у розныя поры году. Войт гміны Нараўка Мікалай Павільч, які падтрымоўвае ініцыятыву пленераў, заявіў, што неўзабаве адбудзецца юбілейная дзясятая такая сустрэча:
– Ёсць надзея, што ў гэтым годзе – летам або восенню – адбудзецца дзясятая сустрэча. Нам трэба яшчэ пастарацца, каб выдаць альбом гэтых дзесяці выпускаў – каб яны ўвекавечыліся і засталіся для будучыні. Пленеры і вернісажы маюць ужо сваё месца ў гміне Нараўка ды трэба іх працягваць.
Мастакі, якія прымаюць удзел у пленерах вельмі ахвотна перадаюць ва ўласнасць галерэі свае працы, каб, як адзначыў камісар выставы Казімір Юргелянец, пакінуць па сабе памяць:
– Гэта вельмі прыемная акалічнасць, калі мы можам пакінуць нейкі след – след на гэтай нараўчанскай зямлі. Думаю, што кожны ўдзельнік пленера, а гавару тут ад імя ўсіх іх, з прыемнасцю такі след пакідае – дзеля таго, каб нешта засталося пасля самога чалавека.
Выставу ў Галерэі імя Тамары Саланевіч можна глядзець да канца траўня.