Беларуская "Паўлiнка" радуе лiепайчан сваёй святочнай праграмай
У суботу светлай сядзмiцы Латвiйская праваслаўная царква ладзiлa ў Лiепаi "Велiкодны фэст". Колькасць яго ўдзельнiкаў i гледачоў, сярод якiх былi i нашы землякi-беларусы, аказалася нечакана вельмi вялiкай.
Зала Лiепайскага унiверсiтэта, што знаходзiцца ў цэнтры горада, была запоўнена. Выступоўцам прыйшлося чакаць сваёй чаргi на сцэну стоячы. Але гэта абставiна ніколькі не зменшыла прыгажосць свята. А прыйшлi на яго i зусiм маленькiя артысты - вучнi нядзельных школ царквы Аляксандра Неўскага i Свята-Мiкольскага марскога сабора, i старэйшыя - ўдзельнiкi хароў гэтых храмаў. Прыехалi нават госцi з суседняга Салдуса - сямейны хор Богаяўленскай царквы са свaiм кiраўнiком iерэем Аляксандрам.
Адкрыў свята цудоўным вiншаваннем з Вялiкаднем настаяцель царквы Аляксандра Неўскага пратаiерэй Iгар. - Хрыстос уваскрэсе! - гучна вымавiў cвятар. - Сапраўды ўваскрэсе! - урачыста адказала зала.
Першая частка фэсту была адведзена харавым царкоўным спевам. Як непаўторна гучалi "Хрыстос уваскрэсе П. Часнакова i "Канон Вялiкадня" А. Ведэля! З якой цеплынёй выконвала "Ave, Marija" Алёна Федарак! А хор украiнцаў "Радына" (у перакладзе - "Сям'я" выканаў "Трапар Велiкодны" Украiнскай праваслаўнай царквы.
Свята па-сапраўднаму ўпрыгожылi дзiцячыя выступленнi. Пасля цiкавай праграмы нядзельных школак на сцэну выйшлi фальклорныя калектывы "Сонейка" 12-й сярэдняй i 2-й сярэдняй школ. Яны i распачалі другую частку праграмы - народную.
Вялiкдзень - гэта свята святаў. Заўсёды напрыканцы людзi спачатку iшлi ў царкву, а потым радасць свята неслi дамоў. I святкавалi Вялiкдзень заўсёды ўсёй вёскай, усiм дваром.
Сярод дарослых калектываў народнiкаў першым выйшаў ансамбль беларускай песнi "Паўлiнка" са сваiм кiраўнiком Жаннай Буйнiцкай. У цудоўных блакiтных касцюмах, падораных нашай радзiмай, дзяўчаты глядзелiся непаўторна. А як толькi закончылi спяваць першую народную песню - "Кiрмаш вялiкi", зала ўзарвалася апладысментамi. Цёпла прынялi слухачы i два другiя беларускiя творы - "Бульба" i "Развiтальная".
Цiкавыя праграмы падрыхтавалi творчыя калектывы рускай i ўкраiнскiх суполак горада.
Калi загучаў агульны "Вeлiкодны трапар", зала ўстала. Гэта было ўрачыста i кранула да слёз. Усё - дарослыя i маўляняты, сiвенькiя i людзi сярэдняга ўзросту былi адзiныя ў агульным iмкненнi да святла i дабрынi. I ў iмкненнi сэрцаў i думак, якiя сагрэла фiнальная песня "Многае лета".
Першы ў Лiепаi Велiкодны фэст дапамог яго ўдзельнiкам i гледачам адчуць агульную радасць. Наперакор крызiсу, ён падараваў людзям Надзею i Веру на выратаванне i на лепшае жыццё.
Валянцiна Грыбоўская, www.svitanak.lv