Сёння ў Нью-Ёрку адбудзецца ўрачыстая перадача бюста Васіля Быкава Калумбійскаму універсітэту. Бюст славутаму беларускаму пісьменніку будзе ўсталяваны ў сусветна-вядомай бібліятэцы Каламбія Юнівёрсіці - Low Memorial Library. Напрыканцы мінулага года Беларускім Музеем у Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары была дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб перадачы бюста Васіля Быкава аднаму з найбольш вядомых універсітэтаў Нью-Ёрка.
І вось нарэшце сёння адбудзеца гэтая знакавая для ўсёй беларускай грамады Амерыкі ды і, бадай, для ўсіх беларусаў свету падзея. У адкрыцці возьмуць удзел аўтар бюста Васілю Быкаву скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, які зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, ды вядомы беларусазнаўца, старшыня Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Калумбійскім Унівэрсітэце (Нью-Ёрк Сіці, паміж 116-й і 118-й вуліцамі і Брадвэем і Амстэрдам авэню) а 12:30 папаўдні.
Госці цырымоніі сустракаюцца а 12.25 ля будынку бібліятэкі.
Бюст Васіля Быкава на 27-ай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі