
Своеасаблівая прэзентацыя браслаўскіх краявідаў і іх нябеснай заступніцы адбылася на мінулым тыдні ў Варшаве ў Нацыянальным таварыстве браслаўчан.
Маладая мастачка з Браслава прадставіла прысутным работы розных тэхнік як кераміка, графіка, малюнак і фатаграфія. Шматлікімі былі працы, прысвечаныя каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай. Адметным з’яўляецца і тое, што на выстаўцы былі прадстаўлены працы Юрыя Кавалеўскага і Алега Вайцяховіча, удзельнікаў пленэра-рэкалекцый для мастакоў і фотамастакоў у Браславе. Выстаўка суправаджалася аповедам пра каранацыю, а таксама планамі святкавання гадавіны гэтай падзеі (22 жніўня 2010 г.).
Агата Рышкевіч — маладая тэленавітая мастачка, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, ініцыятар і арганізатар пленэра-рэкалекцый для мастакоў і фотапленэра ў Браславе.
Кастусь Шыталь, westki.info
Фота: catholic.by