Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных накіравала ў рэдакцыю газеты "Kurier Wilenski" ("Кур'ер Віленьскі") спачуванне польскаму народу ў сувязі авіякатастрофай, якая адбылася 10 красавіка пад Смаленскам.
У спачуванні гаворыцца:
Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных выказвае чытачам газеты "Kurier Wilenski", усёй польскай грамадскасці Літвы глыбокае спачуванне з прычыны напаткаўшай польскі народ трагедыі - гібелі ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, яго жонкі Марыі і ўсёй польскай дэлегацыі, якія ляцелі ўшанаваць памяць расстраляных карнымі органамі НКУС СССР у 1940-м годзе ў Катыні польскіх афіцэраў.
Мы ў шоку і смуткуем разам з вамі!
Падпісаў спачуванне, накіраванае на адрас рэдакцыі газеты, старшыня таварыства Валянцін Стэх.