10 красавіка актывісты Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання наведалі Польскую Амбасаду ў Бруселі і выказалі свае спачуванні з прычыны трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і польскай эліты, якая накіроўвалася на ўшанаванне памяці ахвяраў Катынскай трагедыі.
Беларускія палітычныя ўцекачы з сэрцам поўным смутку і гора ўсклалі да Польскай Амбасады ў Бруселі кветкі з жалобнай стужкай і запалілі знічкі ў памяць загінулых у страшнай авіякатастрофе.Вечная памяць ахвярам Катыні, як старым, так і новым!