Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме

Помнік беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, якія трагічна загінулі на міжнародным авіяшоу, быў  ўрачыста адкрыты 11 красавіка ў мясцовасці Малэнчын каля горада Радам.

Помнік беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, якія трагічна загінулі на міжнародным авіяшоу, быў  ўрачыста адкрыты 11 красавіка ў мясцовасці Малэнчын каля горада Радам.

Ініцыятарамі ўшанавання памяці афіцэраў выступілі настаяцель мясцовага прыходу і жыхары Малэнчына, іх ідэю падтрымалі камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы і мясцовыя ўлады.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел дэлегацыя ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, члены сем’яў загінуўшых.

Помнік устаноўлены практычна на месцы падзення самалёта Су-27. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім. Хрысціянскія сімвалы зробленыя з металу рухавіка пацярпелага крушэнне самалёта. Вышыня помніка — больш за 2 м, на п’едэстале — надпісы на беларускай і польскай мовах.

Беларускі вайсковы самалёт Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоу ў Радаме. Абодва члена экіпажа — лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) — загінулі. Лётчыкі, адводзячы самалёт ад населенага пункта, цаной свайго жыцця прадухілілі гібель многіх людзей.

Беларускія лётчыкі, якія загінулі на авіяшоу ў Радаме, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць".

"БЕЛТА"

Фота: prosto-free.livejournal.com