Барыс Кіт (сапраўднае прозвішча — Кіта). Нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у беларускай сям’і ў Пецярбурзе. У 1918 г. вярнуўся на Беларусь. Выпускнік Навагрудскай беларускай гімназіі (1928) і фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1933). Выкладчык (з 1931) і дырэктар (у 1939) Віленскай беларускай гімназіі. З восені 1939 узначаліў адроджанаю гімназію ў Навагрудку. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Школьны інспектар аблана Баранавічскай акругі (1939-41). Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне. Правёў месяц у турме гестапа (1944). З лета 1944 — на эміграцыі. Вучыўся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945-48). З 1948 г. — у ЗША. Адзін з заснавальнікаў найбуйнейшай ў ЗША беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Дзякуючы яго высілкам больш за 300 сямей беларускіх палітуцекачоў пераехалі за акіян. Кар’еру ў ЗША пачынаў хімікам у фармацэўтычных кампаніях Нью-Джэрсі і Каліфорніі. Навуковы супрацоўнік першай у ЗША аэракасмічнай кампаніі North American Aviation Inc. (Лас-Анджэлес, 1956-58). Кіраўнік навуковай групы аддзела касманаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958-63). Старшы навуковы супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ITT (1963-64) і Нацыянальнага бюро стандартаў ЗША (1964-68). Старшы эксперт-даследчык Дзяржінстытута сістэмнага аналізу Міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968-72). Даследаваў плыўкі вадарод як асноўнае ракетнае паліва. Падрыхтаваў матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960) і першага на Захадзе даследавання па гісторыі савецкай астранаўтыкі USSR Space Research and Development (1964). З 1972 г. — у Франкфурце-на-Майне. Прафесар матэматыкі Еўрапейскага аддзела Мэрылендскага шніверсітэта (ЗША, 1972-93). Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1983). З лекцыямі скалясіў увесь свет. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага астранаўтычнага таварыства Германа Оберта (ФРГ) і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Мінск-Масква). Акадэмік Міжнароднай акадэміі касманаўтыкі (Парыж). За ўнёсак у развіццё астранаўтыкі Кіт быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: лаўрэат залатога медаля Германа Оберта і Вернэра фон Браўна (ФРГ), сябар Залы славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута (ЗША), уладальнік падзякі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Імя Кіта сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія. Мецэнат беларускай культуры на эміграцыі. Пасля ад’езду тройчы пабываў на Беларусі (1992, 93, 95), дзе намагаўся закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. Ганаровы жыхар Навагрудка, дзе адчынены ягоны музей (2008) Размўляе на сямі мовах. Мае сына, двух унучак і двух праўнукаў. |
Жывая легенда
Франкфурт-на-Майне. Горад, што спалучае хмарачосы Манхэтану з раскопамі Рымскай імперыі. Пахмурная і халаднаватая сакавіцкая раніца. Старажылы кажуць, што апошні раз такая позняя вясна ў Нямеччыне была сто гадоў назад. У баку ад гулкіх вулак і вакзалу-мурашніку — высачэзны шматкватэрны дом, дзе апошнія чатыры дзесяцігоддзі жыве сусветнавядомы навуковец. Націскаю на званок насупраць шыльдачкі “Dr. Boris Kit”.КДБ: “Ваш сын стаў вялікім чалавекам у Амерыцы”
— Калі я прыйшоў у ракетную галіну, у амерыканскай касманаўтыцы выкарыстоўваліся маламоцныя палівы, якія не дазвалялі значна прасунуцца наперад. Нарэшце навукоўцы звярнулі ўвагу ў бок плыўкага вадароду. На дварэ быў 1956 год. Аднаго дня падыходзіць да мяне начальнік: “Барыс, зрабі поўную выкладку па плыўкаму вадароду”. Далі мне час, я пачаў збіраць усе магчымыя матэрыялы, вырахоўваць сілу плыўкага вадароду, патэнцыйныя цяжкасці. Напісаў вялікую справаздачу. І гэта быў пачатак усяго! Плыўкі вадарод стаў асноўным ракетным палівам, дзякуючы чаму стала магчыма падарожжа на Месяц, праграма "Шатл" і многае іншае.
— Пасля таго, як у 1957 годзе СССР запусцілі ў космас першы “Спутник”, амерыканцы сур’ёзна зацікавіліся савецкай касманаўтыкай. Паколькі я ўжо тады меў вялікі вопыт у ракетнай сферы і добра ведаў расійскую мову, мяне выклікалі ў Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША, прызначыўшы кіраваць навуковай групай у аддзеле касманаўтыкі.
— А прадстаўнікі Саюзу не былі здзіўленыя, убачыўшы беларуса на чале сустрэчы ад амерыканскага боку? Ці не было ў вас праблемаў з КДБ?
— Усе ведалі, што ў 1944-м мы ўцякалі ад савецкай улады. Ніякіх праблемаў у мяне не было. Наадварот, ад бацькі, які застаўся на Беларусі, я ведаў, што да яго прыходзілі з КДБ і гаварылі: “Ваш сын стаў вялікім чалавекам у Амерыцы. Калі захоча, ён можа смела прыехаць і працаваць у Савецкім Саюзе”.
— Асабіста да мяне ніхто не звяртаўся. Усе разумелі, што з лепшага на горшае не паедзеш. Тое, што я ўцёк у Амерыку — найвялікшае шчасце, бо захаваў жыццё і асягнуў вяршынь у навуцы. Як напісаў адзін літаратар, у Амерыцы я трапіў у вока касмічнага ўрагану. Спаткаў найвялікшых людзей свету... Пры гэтым я ўсім гаварыў, што выйшаў з Беларусі, з самай беднай вёскі, і што я гэтым ганаруся.
“Матэматыка мяне выцягнула”
Хаця, шчыра вам скажу, Амерыка была нашмат меней сакрэтнай за СССР. Пра “бацьку расійскай касманаўтыкі” Каралёва амаль нічога не было вядома. У той час, як пра ягонага амерыканскага калегу фон Браўна існавала багата інфармацыі.
— У 1964-м выйшла ваша кніга па гісторыі савецкай касманаўтыкі, якая была першай на Захадзе. Да якіх крыніц вы мелі доступ?
— СССР рассылаў шмат інфармацыі, кніг. Я працаваў у вашынгтонскай бібліятэцы Кангрэсу — адной з найвялікшых у свеце, дзе ёсць расійскі аддзел. Натуральна, там былі толькі адкрытыя крыніцы. Доступу да сакрэтнай інфармацыі мы не мелі.
— З кім з вядомых людзей, Барыс Уладзіміравіч, вам давялося працаваць?
— Вельмі з многімі. У асноўным гэта былі знакамітыя чужаземцы, якія пасля вайны пераехалі ў Штаты. Падчас працы ў Міністэрстве ваенна-паветраных сілаў ЗША мяне ўсе добра ведалі ў Вашынгтоне. Таму на астранаўтычных і атамных кангрэсах я часам прадстаўляў Дзяржаўны дэпартамент. На адным такім кангрэсе гляджу, па калідоры ходзіць нейкі чалавечак. Падыходжу. Прадставіўся. Выявілася, гэта Вернер Хайзэнберг — адзін са стваральнікаў квантавай механікі. У яго былі праблемы з кватэрай, і я прапанаваў сваю дапамогу. Памятаю, як прыйшлі з ім у неабходную інстанцыю, і я запатрабаваў: “Неадкладна дайце кватэру гэтаму чалавеку! Перад вамі стаіць несмяротнасць!”
— Пра сваё галоўнае дасягненне вы сказалі. А што ў жыцці не атрымалася?
“Са смерцю сына я напалову памёр”
— Я вельмі ганаруся сваімі дзецьмі. Мой старэйшы сын Уладзімір (Уолтэр) Кіт быў асістэнтам кіраўніка амерыканскага аэракасмічнага агенцтва NASA. Кіраваў аддзелам, які адказваў за кантакты з Еўропай. А нарадзіўся ён ў Беларусі (у 1941 г. — TUT.BY) і быў вялікім патрыётам радзімы. Ніводзін беларус на эміграцыі не дасягнуў большага поспеху! На жаль, летась 4 лістапада ён памёр. Паскудны рак хапае усіх, ні да каго не прыглядаецца. З ягонай смерцю напалову памёр і я.
Мой малодшы сын Віктар з’явіўся на свет ўжо ў Амерыцы. Стаў вядомым хірургам у Балтымары. Яшчэ ў мяне ёсць дзве ўнучкі і два праўнукі. Старэйшая ўнучка Марына, дачка Уладзіміра, скончыла балетную школу ў Вашынгтоне. Калі ў Амерыку прыязджаў знакаміты балетмайстар Рудольф Нурыеў, яна выступала з ім ў адной сцэне. На гэты спектакль я адмыслова прыехаў у Вашынгтон. Пасля сканчэння пайшоў за кулісы. “Дзядуля, дазвольце вам прадставіць Нурыева!”. Мы абняліся.
— А на якой мове вы размаўлялі з сынамі?
“Беларусаў нельга абвінаваціць у бесчалавечнасці”
— Стагоддзямі беларусаў таўклі злева і справа. Стварылася такая псіхалогія... Беларусы — вельмі адрозны ад суседзяў народ. Больш мяккі, лагодны. Тыя ж больш энергічныя, бадзёрыя і агрэсіўныя.
— Як вы ўспрынялі вестку, што Беларусь абвясціла незалежнасць?
— У 2001 годзе ў вас гасцяваў Васіль Быкаў. Якія ўспаміны засталіся аб тым часе?
— А чаму, на вашу думку, нацыянальнае адраджэнне пачатку 1990-х правалілася?
— Быкаў меў песімістычныя погляды адносна будучыні Беларусі. На вашу думку, ці здолее выжыць беларускі народ?
— А ці магчыма ў перспектыве незалежная Беларусь без беларускай мовы?
Сакрэт доўгажыхарства — чыстае сумленне
— Сто гадоў — больш, чым паважная дата. Які ваш рэцэпт доўгажыхарства?
— Я ўсё сам раблю. Закупкі ўсе... Ніхто за мной не даглядае. Гэта займае час, амаль цэлы дзень корпаешся па хаце. Кожны вечар я іду на спатканне са сваёй сяброўкай Тамарай. Мы шпацыруем, займаемся гімнастыкай, гуляем у мячык. Я раблю “чаплю”. Гуляем у мазгавыя гульні. Дзякуючы гэтаму я яшчэ жыву. Нічога не рабіць — дрэнь. Тады ўжо хутка прыйдзе смерць.
Вялікую частку дакументаў і асабістых рэчаў Барыс Кіт ужо перадаў на малую радзіму ў Навагрудак. Два гады назад там адчыніўся ягоны музей. Музей пры жыцці
— выключная для Беларусі з’ява. Асабліва, калі ідзецца пра палітэмігранта, чыё імя доўгія дзесяцігоддзі было на радзіме пад забаронай.— Баюся толькі, каб не зачынілі яго. Я ўжо паміраю, мне мала засталося, але я цешуся, ўсё, што ёсць у музеі, застанецца беларускаму народу.
100-гадовы юбілей Барыса Ўладзіміравіча адзначаюць у Нью-Ёрку і Франкфурце-на-Майне, у Мінску, Вільні, Варшаве, Празе...
Яго віншавалі прэзідэнты ЗША і Германіі, грамадскасць і ўлады роднай Навагрудчыны. Напярэдадні свята прафесара адведала не адна дэлегацыя з Беларусі, а кіраўніцтва Франкфурта-на-Майне, дзе беларус жыве апошнія 38 гадоў, зладзіла ўрачысты прыём у яго гонар. Пра патрыярха сусветнай касманаўтыкі напісала адна з найаўтарытэтных нямецкіх газет Frankfurter Allgemeine.
— Хацелі, каб я паехаў у Мінск. Нават прапаноўвалі даставіць санітарную машыну і доктара ў суправаджэнне. Але я ўжо надта стары для такіх паездак. Замест гэтага прыедзе мая сям’я з Амерыкі: малодшы сын з жонкай і ўдава старэйшага.
Моцнага Вам здароўя, Барыс Уладзіміравіч, і невычэрпнай энергіі! З днём нараджэння! Мінск - Франкфурт-на-Майне.
Кастусь Лашкевіч, Tut.by