"Салідарныя з Беларуссю — 2010": канцэрт для Беларусі ў цэнтры Варшавы

11 красавіка ў цэнтры Варшавы адбудзецца пяты канцэрт "Салідарныя з Беларуссю". Разам з польскімі рок-зоркамі Сыднэем Полякам, Янэкам Пэнчакам i The Relievers выступяць беларусы — "Спрат", "Recha", Слава Корань, Аляксандар Кульлінковіч.Адна з арганізатараў акцыі Вікторыя Хакімава з ініцыятывы "Вольная Беларусь" адказала на пытанні "Тузіна Гітоў" адносна выбару ўдзельнікаў, сёлетняй ідэі канцэрту ды эканоміі сродкаў.

Салідарны зь Беларусьсю. Варшава

ТГ: Як сёлета абіраліся ўдзельнікі канцэрту з польскага боку?Штогод мы складаем вялізны спіс вядомых польскіх гуртоў і па чарзе тэлефануем. Такім чынам на кожнай акцыі выступае 5—8 выканаўцаў з Польшчы. 11 красавіка сыграюць Сыднэй Поляк, Akurat & WU-HAE, Янэк Пэнчак i The Relievers, Duze Pe (Masala / Cinq G / Radio Euro), Эвэліна Флінта, Робэрт Брылеўскі, Юпік.ТГ: Але ж беларуская прадстаўнічасць з кожным годам драбнее.Асноўнай мэтай канцэрту "Салідарныя з Беларуссю" з'яўляецца не толькі распаўсюд ідэі дэмакратычных зменаў у Беларусі, але і прадстаўленне беларускіх гуртоў тут, у Варшаве. Прычым не толькі вядомых, але і тых, якія могуць паказаць палякам, што беларуская музычная сцэна мае добры ўзровень. Таму калі прасачыць спісы ўдзельнікаў, то можна заўважыць, што нашая ініцыятыва запрашае розных выканаўцаў. Канечне ж, мы звяртаемся і да N.R.M., Neuro Dubel, Змітра Вайцюшкевіча, але не ўсе могуць быць на канцэрце ў вызначаны час.ТГ: На мінулых канцэртах "Салідарных" гучалі польскія гіты часоў Салідарнасці, песні Боба Марлі, творы з праекту "Народны альбом". Якая сёлета ідэя?На канцэрце прагучаць некаторыя песні вядомых выканаўцаў, якія не здолеюць прыехаць на канцэрт, напрыклад "Тры чарапахі". Але на 90 працэнтаў будуць выконвацца песні з уласнага рэпертуару гуртоў. Хачу падкрэсліць, што мы хочам захаваць раўнавагу паміж беларускімі і польскімі гуртамі, усё ж гэта канцэрт для Беларусі. З беларускага боку на варшаўскай сцэне выступяць гурты "Спрат", "Recha", выканаўцы Слава Корань, Аляксандар Кульлінковіч, Зміцер Казлоўскі, Наста Някрасава.Цяпер на былі нараканні, што арганізатары эканомяць на выступоўцах. Ці выплочваюцца ганарары за выступ польскім і беларускім удзельнікам "Салідарных з Беларуссю — 2010"?Гэта дабрачынны канцэрт — усе выканаўцы граюць без ганарару. Урад Варшавы і агенцтва "Сталічная эстрада" аплочваюць толькі кошты падарожжа і пражыванне.ТГ: Калі Вы кажаце, што не маеце грошай, то навошта праводзіце мерапрыемства?На жаль, мы не можам уплываць на колькасць сродкаў, што прызначаюцца на канцэрт, таму штогод хапае на сцэну, дробныя выдаткі на піяр і рэкламу ды аплату праезду і пражывання для беларускіх выканаўцаў. Перадусім нашая ініцыятыва робіць канцэрт дзеля ідэі, дзеля Беларусі і людзей, якім патрэбна салідарнасць суседзяў, а менавіта палякаў.

Размаўляў Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"