“Вясёлкавыя” галасы Беларусі на фестывалі дзяцячай нацыянальнай творчасці ў Цюмені

Х-ы абласны фестываль дзіцячай нацыянальнай творчасці "Вясёлка-2010" (“Радуга-2010”) праходзіў з 24 па 26 сакавіка ў Домена нацыянальных культур “Будаўнік” у горадзе Цюмень (Расія).
Х-ы абласны фестываль дзіцячай нацыянальнай творчасці "Вясёлка-2010" (“Радуга-2010”) праходзіў з 24 па 26 сакавіка ў Домена нацыянальных культур “Будаўнік” у горадзе Цюмень (Расія).

У фестывалі актыўны ўдзел узялі дзіцячыя творчыя калектывы аддзела беларускай культуры і філіялаў таварыства Цюменмкай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь”

Горад Цюмень на фестывалі прадстаўлялі:

салісты ансамбля "Родничок", кіраўнік Клаўдзія Зуева,
вакальны ансамбль "Зярняткi", кіраўнік Алена Гардубей,
харэаграфічны ансамбль "Акварель", кіраўнік Надзея Цялежкіна,
удзельнікі студыі "Золушка" кіраўнік Любоў Фуфаева (вырабы з саломкі),
удзельнікі гуртка "Знатоки", кіраўнік Галіна Бязгодава (вышыўка гладдзю).

Сяло Вікулава прадстаўлялі:

фальклорны гурт "Крынічка",
фальклорны гурт  "Званы",
фальклорны ансамбль "Молодые голоса".

Удзельнікі ансамбля "Молодые голоса", кіраўнікі: заслужаны работнік культуры РФ Валянціна Міхеенка і Дзмітры Міхеенка

Ад сяла Дзесятава Ішымскага раёна выступіў вакальны ансамбль "Вяселка", кіраўнік Алена Антоненка.

Удзельнікі ансамбля "Вясёлка"

Акрамя выступленняў творчых калектываў, у межах фестывалю праводзіліся майстар-класы, дзейнічалі фотавернісаж “Вясёлцы” — 10 год” і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленчага мастацтва ды касцюма.

Паводле Уладзіслава Татарынцава