
У фестывалі актыўны ўдзел узялі дзіцячыя творчыя калектывы аддзела беларускай культуры і філіялаў таварыства Цюменмкай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь”
Горад Цюмень на фестывалі прадстаўлялі:
салісты ансамбля "Родничок", кіраўнік Клаўдзія Зуева,
вакальны ансамбль "Зярняткi", кіраўнік Алена Гардубей,
харэаграфічны ансамбль "Акварель", кіраўнік Надзея Цялежкіна,
удзельнікі студыі "Золушка" кіраўнік Любоў Фуфаева (вырабы з саломкі),
удзельнікі гуртка "Знатоки", кіраўнік Галіна Бязгодава (вышыўка гладдзю).
Сяло Вікулава прадстаўлялі:
фальклорны гурт "Крынічка",
фальклорны гурт "Званы",
фальклорны ансамбль "Молодые голоса".

Удзельнікі ансамбля "Молодые голоса", кіраўнікі: заслужаны работнік культуры РФ Валянціна Міхеенка і Дзмітры Міхеенка
Ад сяла Дзесятава Ішымскага раёна выступіў вакальны ансамбль "Вяселка", кіраўнік Алена Антоненка.
Удзельнікі ансамбля "Вясёлка"
Акрамя выступленняў творчых калектываў, у межах фестывалю праводзіліся майстар-класы, дзейнічалі фотавернісаж “Вясёлцы” — 10 год” і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленчага мастацтва ды касцюма.
Паводле Уладзіслава Татарынцава