Свята латвійскіх беларусаў

У апошнюю сакавіковую суботу ў зале Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” чарговы раз сабрала  беларусаў  Рыгі, каб адзначыць галоўнае свята нацаянальнай самасвядомасці беларусаў Свету – 92-я угодкі абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
У апошнюю сакавіковую суботу ў зале Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” чарговы раз сабрала  беларусаў  Рыгі, каб адзначыць галоўнае свята нацаянальнай самасвядомасці беларусаў Свету – 92-я угодкі абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свята  Дня волі гэта не Каляды ці Купале, якія нясуць  людзям радасць расслаблення і адпачынку ад штодзеннай працы. Гэтыя святы дапамагаюць нашым суродзічам узгадаць беларускія народныя традыцыі, песні, паказаць нацыянальныя строі, нацыянальную спадчыну, пакінутую нашымі продкамі.

Свята 25 сакавіка нясе беларусам трохі іншы сэнс, іншыя эмоцыі і пачуцці. Яно нясе гонар і годнасць нашым суродзічам. Нясе адчуванне нацыянальнай прыналежнасці кожнага з нас да вялікага народа, назва якому БЕЛАРУСЫ. Адчуване таго, што беларусы маюць сваю немалую зямлю, назва якой БЕЛАРУСЬ, маюць сваю мілагучную,  прыгожую мову, сваю даўнюю гісторыю, свае гістарычныя сімвалы. На гэтым свяце ўспамінаюць тых, хто стаяў ля вытокаў абвяшчэння, хто  прысвяціў сваё  жаццё ідэалам  БНР, каб жыла незалежная Беларусь.  Гэтае свята нам нагадвае, што беларусы, як і латышы і іншыя народы Расійскай імперыі, у 1918 годзе абвясцілі аб незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны. У 1991 годзе пасля развала савецкай імперыі, як і іншыя народы, адстаялі сваю незалежную Рэспубліку Беларусь.

Такія адчувані на гэтым свяце рыжскія беларусы атрымалі  сёлета. Гучаў гімн – малітва “Магутны божа”. Дарэчы, ў латышоў няма ваяўнічага гімна, у іх таксама гімнам з’яўляецца малітва  “Dievs, svētī Latviju”  (Божа, сцеражы Латвію), гучалі святочныя віншаванні. Старшыня “Сьвітанка” Таццяна Казак зачытала віншаванне Старшыні Рады БНР з Канады Івонкі Сурвіллы. Ад Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі з віншаваннем выступіў старшыня аб’яднання Вячка Целеш.

Пасля  віншаванняў гучала музыка саксафона ў выкананні самай маладой музыкі -- дзесяцігадовай Вікторыі Мілеўскай, вучаніцы 3-яй Рыжскайі музычнай школы. Людміла Ігнатава, студэнтка Латвійскай акадэміі музыкі, на вялікім прафесійным узроўні выканала беларускія песні, а таксама арыі з вядомых класічных опе. Як заўсёды, з вялікім пачуццём чыталі вершы беларускіх паэтаў  Таісія Бачкарова і Таццяна Казак. Да пазна  гучаў гармонік Станіслава Клімава і беларускія песні на святочным застоллі  беларусаў.

-

Прамова Вячкі Целеша

-

Выступае Людміла Ігнатава

-

Выступленне Вікторыі Мірэнскай

-

Вершы беларускіх паэтаў чытае Таісія Бачкарова

Вячка Целеш, Рыга

Фота: www.svitanak.lv