Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі + фотарэпартаж

У 2010-м годзе праграма святкавання Дня Незалежнасці Беларусі аказалася досыць насычанай. Беларусы ў розных частках ЗША па-свойму адзначалі гэтае свята.

У 2010-м годзе праграма святкавання Дня Незалежнасці Беларусі аказалася досыць насычанай. Беларусы ў розных частках ЗША па-свойму адзначалі гэтае свята.

21 сакавіка, Хайлэнд-Парк, штат Нью-Джэрсі

Святочная праграма мерапрыемстваў распачалася ў царкве Святой Іконы Жыровіцкай Маці Божай у Хайлэнд-Парку штата Нью-Джэрсі. Тут адбыўся святочны малебен, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі. Пратаярэй Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Зінові адзначыў: "Свята Дня Волі прыпадае на Вялікі пост. Мы павінны памятаць, як здабывалася незалежнасць нашай Беларусі. Ведаць пра гэты дзень і годна яго адзначаць - гэта даніна нашай павагі да нашых гераічных продкаў, якія здабылі для беларускага народу ў стагоддзях барацьбы скарб незалежнасці".

Святочная літургія ў царкве Святой Іконы Жыровіцкай Маці Божай21 сакавіка, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі

Літаральна праз гадзіну пасьля заканчэння літургіі ў гатэлі "Hyatt Regency" ужо каля сотні беларусаў сабраліся, каб адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята. Адкрылі даволі насычаную праграму мерапрыемстваў урачыстага святкавання старшыні аддзелаў Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку Юрка Азарка ды Віталь Зайка.

Старшыня аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у Нью-Джэрсі Юрка Азарка адкрывае ўрачыстае святкаванне

Святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Айцец Зінові падчас свайго віншавальнага слова і малітвы

Старшыня аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання (БАЗА) Нью-Ёрку Віталь Зайка

Старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель

Вядомы беларускі мастак скульптар і мастак Алесь Шатэрнік

Алесь Казак і Валянціна Пархоменка

Воля Казак (OLYIA)

Сяржук Сокалаў-Воюш

Вядомае беларускае сямейнае трыа музыкаў Алесь Казак, Валянціна Пархоменка і Воля Казак (OLYIA)

Беларусы разглядаюць выставу, падрыхтаваную Беларускім Музэем у Нью-Ёрку

Дзень Волі - цудоўная нагода для беларусаў Амерыкі сабрацца разам

27 сакавіка, горад Нью-Ёрк

Каля 50-ці беларусаў з Флорыды, Масачусэтса, Пенсільваніі, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку разам адзначалі Дзень Волі каля штаб-кватэры ААН, прыняўшы ўдзел у святочным мітынгу, арганізаваным "Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі".

Беларусы спяваюць гімн сваёй краіны

Дзень Волі ў Нью-Ёрку: з надзеяй у лепшую Беларусь

28 сакавіка, горад Сан-Францыска, штат Каліфорнія

Пад сонейкам Каліфорніі таксама адзначалі Дзень Волі.

Беларусы з сябрамі з Украіны ды Францыі вішававалі адзін аднаго з Днём Волі ў Далорэс Парку.

Беларусы Сан-Францыска ў строях з нацыянальным каларытам, спяваючы пад гітару ды ласуючыся прыгатаванымі беларускімі стравамі, добра правялі час у гэты святочны дзень.

Пад гітарныя рыфы прагучалі вершы Максіма Багдановіча. Беларусы спявалі разам песні Данчыка, "Крамбамбулі" і "Ляпіса Трубяцкога".

www.belmov.org