Лявон Вольскі і "Open Space" прадставяць Беларусь на "Be2gether"

Be2GetherНа фэстывалі Be2gether, які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 чэрвеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт "Open Space". Праз вялікую колькасць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну.

Be2Gether. Нарвілішкі

На фэстывалі "Be2gether", які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 чэрвеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт "Open Space". Праз вялікую колькасць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну.

Усяго арганізатары "Be2gether" разглядалі два дзясяткі прэтэндэнтаў на выступ на фэсце ад Беларусі. Спыніцца вырашылі на кандыдатуры Лявона Вольскага, які выступіць на фэсце сольна пры падтрымцы запрошаных музыкаў, а таксама на мінскіх прыхільніках брыт-попу "Open Space".Праз вялікую колькасць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасьць зрабіць асобную беларускую сцэну. Да раней абвешчаных хэдлайнераў "Empire of the Sun" і "Skunk Anansie" дадаліся таксама брытанскі хіп-хопэр "Roots Manuva" і праект Сяргея Шнурава "Рубль".Квіткі на фэст можна набыць у Беларусіwww.soundline.by

"Тузін Гітоў"